Вучэбна-метадычны комплекс для ўсіх спецыяльнасцей універсітэта. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (БДУКМ), 2017. — 60 с.
Вучэбная праграма па логіцы для студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў распрацавана на аснове тыпавой праграмы для вышэйшых навучальных устаноў. Спецыфіка гуманітарнай ВНУ змусіла акцэнтаваць пэўныя моманты, выяўленыя ў тыпавой праграме не так выразна, і падаць іх з улікам характару і зместу адукацыі на гуманітарна-культуралагічных спецыяльнасцях. Менавіта таму як самастойны і як выніковы праблемны блок падаюцца законы класічнай логікі. Пасля іх разглядаецца тэма “Логіка і зносіны”. Неабходна ўлічыць той факт, што дадзеная тэма істотным чынам звязана з філасофска-культурнай праблематыкай, і яе грунтоўны філасофскі патэнцыял можа і павінен быць скарыстаны ў працэсе выкладання логікі для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцей. Асаблівае значэнне набывае ў дадзеным кантэксце таксама праблема суадносін логікі і творчасці, логіка дыялога, увесь тэматычны блок “Логіка і зносіны” наогул.
Вучэбная праграма. Уступ.
Тэматычны план (для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання).
Змест курса.
Літаратура.
Лекцыйны матэрыял.
Планы семінарскіх заняткаў (для студэнтаў дзённай формы навучання).
План семінарскага занятку (для студэнтаў завочнай формы навучання).
Пытанні да заліку.
Асноўныя тыпы задач.
Тэматыка рэфератаў.
Метадычныя рэкамендацыі па выкананні заданняў для самастойнай працы.
Заданні для самастойнай працы.
Графік правядзення самастойнай працы.
Тэставыя заданні.
Слоўнік асноўных лагічных паняццяў.
Асноўныя сімвалічныя абазначэнні.
Выніковыя тэставыя заданні.